Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтаўцы патрабуюць вызваленьня Івана Міхайлава


Акцыя Салідарнасьці на плошчы Якуба Коласа ў Менску. Зьлева направа: Юлія Міхайлава, Мікалай Дземідзенка, Ганна Шаруба, Уладзімер Яроменак.

Акцыя Салідарнасьці на плошчы Якуба Коласа ў Менску. Зьлева направа: Юлія Міхайлава, Мікалай Дземідзенка, Ганна Шаруба, Уладзімер Яроменак.

Актывісты «Маладога фронту» правялі акцыю ў падтрымку Івана Міхайлава на плошчы Якуба Коласа. У 17.30 маладыя людзі сталі з расьцяжкай: «Свабоду Івану Міхайлаву!»

Івана Міхайлава ад 15 сьнежня трымаюць за кратамі Жодзінскага СІЗА. Ваенкамат адмовіў хлопцу, верніку габрэйска-мэсіянскай суполкі, у рэзэрвовай службе за тое, што ён удзельнічаў у акцыях апазыцыі.

1 лютага Івана арыштавалі на 3 месяцы за ўхіленьне ад вайсковай службы.

А 16 гадзіне міліцыянты не далі актывістам «Маладога фронту» правесьці акцыю ў падтрымку Івана Міхайлава на плошчы Незалежнасьці. Там сабраліся кіраўнікі менскай міліцыі, МУС, а таксама некалькі дзясяткаў спэцназаўцаў.

Кіраўнікі менскай міліцыі папярэдзілі маладафронтаўцаў, што за спробу правесьці акцыю ўсіх затрымаюць. Якую гадзіну спэцназаўцы хадзілі па вуліцах за маладымі людзьмі і нарэшце сышлі. Тады акцыя адбылася на плошчы Якуба Коласа.

Юлія Міхайлава, меншая сястра Івана Міхайлава.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG