Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замест валянцінак — прэмія “Люблю Беларусь”


Акцыя любові ў Менску, 14 лютага 2009 году

Акцыя любові ў Менску, 14 лютага 2009 году

Актывісты “Маладога фронту” сёлета ня будуць ладзіць вулічнае шэсьце ў Дзень сьвятога Валянціна. Гэтым разам яны ў гатэлі “Crown Plaza” будуць уручаць прэміі ў розных намінацыях, у тым ліку — “Беларусізацыя”, “Палітыка”, “Змагар году” і г.д.

На цырымонію маладафронтаўцы плянуюць запрасіць вядомых пісьменьнікаў, грамадзкіх дзеячаў, а таксама дыпляматаў.

Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч паведаміў, што сябры арганізацыі ня будуць адмаўляцца ад удзелу ў вулічных акцыях. Ня выключана, што 14 лютага на вуліцу выйдуць іх партнэры па кааліцыі “Новае пакаленьне”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG