Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежным СМІ ў Беларусі стварылі новыя перашкоды


Урад увёў у дзеяньне зьмены ў Палажэньне пра парадак выдачы дазволу на распаўсюд прадукцыі замежных СМІ ў Беларусі. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Саўміну Аляксандар Цімашэнка.

Гэтае рашэньне істотна абмяжоўвае магчымасьці дзеяньня замежных мэдыяў на тэрыторыі Беларусі.

Як лічыць юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, новы парадак атрыманьня дазволу на распаўсюд замежных СМІ можа ў любы момант быць выкарыстаны ў рэпрэсіўных мэтах.

Андрэй Бастунец
“Само дапаўненьне я не лічу такім ужо значным. Іншая справа, што парадак атрыманьня дазволу на распаўсюд зарэгістраваных за мяжой СМІ сам па сабе парушае міжнародна-прававыя падыходы, згодна зь якімі інфармацыя можа распаўсюджвацца вольна, без уліку межаў. Гэта артыкул 19 Міжнароднага пакту аб міжнародных грамадзянскіх правах. Таксама заўважу, што і без цяперашняга дадатку ў палажэньне Міністэрства інфармацыі не давала дазволу на распаўсюд пэўнага замежнага СМІ, калі не жадала гэтага рабіць. Дарэчы, гэты новы пункт вельмі нагадвае аналягічны пункт, унесены ва Ўказ прэзыдэнта Лукашэнкі аб рэгуляваньні інтэрнэту, дзе таксама ідзе гаворка пра забарону распаўсюду матэрыялаў экстрэмісцкага кшталту. Карацей, пагроза ў тым, што такі парадак існуе сам па сабе”.
Паводле Андрэя Бастунца, новы парадак распаўсюду можа фактычна закрануць любое зарэгістраванае за мяжой СМІ, за выключэньнем тых расейскіх СМІ, якія распаўсюджваюцца дзякуючы міжурадавым пагадненьням. Астатнія ж мэдыі павінны зьвяртацца ў Міністэрства інфармацыі і атрымліваць дазвол на распаўсюд. Гэта тычыцца розных электронных СМІ — замежных радыё- і тэлеканалаў, а таксама кабэльных сетак, некаторых глянцавых часопісаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG