Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДС будуць удзельнічаць у наступных этапах выбараў


Belarus – ADS logo, Minsk1Mar2008
Belarus – ADS logo, Minsk1Mar2008

Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы будуць і надалей удзельнічаць у выбарчай кампаніі.Такое рашэньне прынятае сёньня па паседжаньні прэзыдыюма апазыцыйнай кааліцыі.

Пра гэта “Свабодзе” паведаміў сябра прэзыдыюма АДС Анатоль Ляўковіч. Пры гэтым ён адзначыў, што ніякай лібэралізацыі выбарчага працэсу не адбываецца. Дагэтуль камісіі фармаваліся паводле ранейшага прынцыпу – прыярытэт быў аддадзены праўрадавым аб’яднаньням, у тым ліку арганізацыі “Белая Русь”, БРСМ.

АДС пакідае за сабой права адмовіцца ад удзелу ў выбарчай кампаніі на любым зь яе этапаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG