Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Бастунец: “Трэба дачакацца нарматыўных актаў да ўказу”


Андрэй Бастунец
Андрэй Бастунец
Выкарыстаньне нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт будзе рэглямэнтавана ад 1 ліпеня 2010 году. Гэта вынікае са спэцыяльнага прэзыдэнцкага ўказу, які Аляксандар Лукашэнка падпісаў сёньня. Паведамленьне пра ўказ і ягоны тэкст з’явіліся сёньня ўвечары.

Паводле гэтага дакумэнту, уводзіцца дзяржаўная рэгістрацыя сетак, сыстэмаў і рэсурсаў. Яе цяпер будуць праходзіць правайдэры інтэрнэт-паслуг у Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі. Ва ўказе прынамсі запісана:

«З мэтай гарантаваньня бясьпекі грамадзянаў і дзяржавы ад 1 ліпеня 2010 году правайдэры павінны будуць ажыцьцяўляць ідэнтыфікацыю абанэнцкіх прыстасаваньняў карыстальнікаў інтэрнэт-паслугаў, весьці ўлік і захоўваць дадзеныя пра такія прыстасаваньні і інтэрнэт-паслугі».

Юрыст Андрэй Бастунец з Беларускай асацыяцыі журналістаў зьвяртае ўвагу на тое, што да ўказу будуць яшчэ выдадзеныя і новыя юрыдычныя акты:

«Да 1 траўня ўрад мусіць распрацаваць некалькі дакумэнтаў, напрыклад, аб сэртыфікацыі інтэрнэт-паслугаў і г.д. Таму ўсё ж такі больш дакладна зьмест гэтага ўказу можна будзе абмяркоўваць пасьля гэтага.

Але бачна, што ўказ накіраваны на рэгуляваньне дзейнасьці ў Інтэрнэце. А інтрыга пра тое, ці будзе такі ўказ ці не, ужо канчаткова зьнятая. І на жаль, я пакуль бачу вельмі мала станоўчых момантаў у гэтым указе. А на тое, на што ідзе спасылка, усё прадугледжана іншымі нарматыўнымі актамі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG