Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч не зьявіўся на дэбаты


Кандыдат на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны ад апазыцыйнай Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч не прыйшоў на тэледэбаты са сваёй суперніцай прэм’ер-міністрам Юліяй Цімашэнка.

Дэбаты кандыдатаў, якія выйшлі ў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў, прадугледжаныя законам. Аднак у студыі там, дзе павінен быў стаяць Януковіч, засталося пустое месца. Такім чынам Юлія Цімашэнка выступае адна. Яна атрымала дадатковы час для агітацыі на Першым нацыянальным тэлеканале Украіны.

«Пустое месца — гэта і ёсьць сутнасьць Януковіча. Таму я не хачу каб гэтае пустое месца стала прэзыдэнтам Украіны,— заявіла Цімашэнка.— Я б не хацела, каб лідэрам нашага народу стаў банальны баязьлівец».

Давераная асоба Януковіча Ганна Герман раней патлумачыла, што Януковіч ня будзе «прымаць удзелу ў чэмпіянаце хлусьні», як яна назвала тэледэбаты. Паводле спадарыні Герман, Януковіч не красамоўны, але любіць сьцьвярджаць сябе справамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG