Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е...


...пераменнае: і сьнежна, і сонечна, і хмарна. Тэмпэратура: -12 — -6 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Фэстываль альтэрнатыўнай музыкі "Па сьлядох сіняга перцу". Менск, клюб "Лісіная нара", вул. Каліноўскага, 32, пачатак у 19.00.

"Малады Фронт" абвяшчае стварэньне новай нацыянальнай прэміі — "Люблю Беларусь". Менск, Управа БНФ, Машэрава, 8, пачатак у 12:00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Лос-Анджлесе абвяшчаюць прэтэндэнтаў на атрыманьне прэміі Амэрыканскай акадэміі кінамастацтва "Оскар".

У Парыжы пачынае працаваць трохдзённая міжнародная канфэрэнцыя "Global Zero World Summit", прысьвечаная абмежаваньню ядзерных узбраеньняў.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1838 нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, кіраўнік паўстаньня 1863 году, нацыянальны герой Беларусі. У сакавіку 1864 году на загад расейскага генэрал-губэрнатара Мураўёва Кастусь Каліноўскі быў публічна павешаны ў Вільні і разам зь іншымі паўстанцамі пахаваны на тэрыторыі расейскага гарнізону.

У 1882 нарадзіўся славуты ірляндзкі пісьменьнік Джэймс Джойс.

У 1970 памёр брытанскі філёзаф Бэртранд Расэл (нар. 1873). У 1950 Расэл атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Грамніцы або Стрэчаньне ў каталікоў – дзень сустрэчы зімы зь летам. Лічыцца, што ў гэты дзень ужо можна пачуць грымоты і пабачыць навальніцу. Маўляў, прайшла палова зімы. Пра гэта сьведчыць і прыказка: "На Грамніцы палавіна зіміцы".

Сусьветны дзень водна-балотных рэсурсаў (World Wetlands Day).

Дзень сурка ў ЗША і Канадзе (Groundhog Day).

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Добры закон. Але запозьнены".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Геній ня робіць памылак. Ягоныя пралікі намераныя, яны — брамы адкрыцьця." Джэймс Джойс, "Уліс" (пераклад Я. Максімюка).
XS
SM
MD
LG