Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэмі: каму дасталіся грамафоны?


Сьпявачка Пінк

Сьпявачка Пінк

У ЗША ў 52-ы раз былі абвешчаныя ляўрэаты музычных прэмій "Грэмі", якая прысуджаецца Амэрыканскай акадэміяй гуказапісу.

Гэтая цырымонія стала першай у гісторыі забаўляльных шоў з прымяненьнем тэхналёгіі трохмернай выявы – у дадзеным выпадку гэта быў відэакліп да песьні Майкла Джэксана Earth Song у фармаце 3D. Аб'ёмнай выяве караля поп-музыкі ўжывую падпявалі ляўрэаты "Грэмі" Сэлін Дыён, Джэніфэр Хадсан, Смокі Робэртсан, Кэры Андэрвуд і Ашэр. Акрамя гэтага, Амэрыканская акадэмія гуказапісу пасьмяротна ўзнагародзіла караля поп-музыкі спэцыяльнай прэміяй "Грэмі" за асаблівыя дасягненьні і ўклад у індустрыю забаў.
Лэдзі Гага

Што тычыцца іншых узнагарод, то са 109 прэмій 99 былі прэзэнтаваныя яшчэ да пачатку шоў, якое ўяўляла сабой у асноўным фантастычны трохгадзінны канцэрт супэрзорак. Лэдзі Гага, зь якой пачалася 52-я цырымонія – як заўсёды, у экстравагантным уборы – прасьпявала спачатку свой хіт Poker face, а затым разам з Элтанам Джон – кампазыцыю Speechless; ва ўсіх адносінах незвычайны і вельмі цікавы дуэт.

Калі б "Грэмі" давалі за выступ на цырымоніі, то сьпявачка Пінк абавязкова б атрымала гэтую прэмію. Да гэтага часу незразумела, як у яе атрымалася так добра прасьпяваць пры тым, што падчас свайго нумара яна вісела галавой уніз на трапецыі, пры гэтым яшчэ і круцілася. І ўсё гэта неяк было зьвязана з вадой. Ва ўсякім выпадку, Пінк слезла з гэтай трапецыі мокрай.

Галоўнай гераіняй вечара стала Бэёнсэ, якая атрымала шэсьць прэмій – у тым ліку і за лепшую песьню "Сінгл лэдзі". Гэта рэкордная колькасьць узнагарод для жанчыны за адзін вечар у 54-гадовай гісторыі ўручэння "Грэмі". Сваю шостую прэмію – лепшы жаночы поп-вакал – яна атрымала за песьню "Хэло". Лэдзі Гага, намінаваная ў шасьці катэгорыях, выйграла два залатых грамафоны - лепшы танцавальны альбом "Фейн" і лепшы танцавальны запіс Poker face. А вось 20-гадовая кантры-прынцэса Тэйлар якая ўжо мае разнастайныя ўзнагароды, стала другой пасля Бэёнсэ па колькасці "Грэмі", якія яна таксама атрымала ўпершыню. Пяць залатых грамафонаў, уключаючы лепшы кантры-альбом і галоўны прыз – "Лепшы альбом году" – за "Fearless". Рокеры "Kings of Lion" некалькі перашкодзілі поўнаму жаночаму трыюмфу, выйграўшы тры залатых грамафоны: лепша запіс году за "Use somebody", лепшая песьня і лепшае выкананьне хард-рок-групы.
XS
SM
MD
LG