Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску вывесілі сьцяг “Маладой Беларусі”


Сьцяг зьявіўся на мосьце імя Кірава. Актывістам удалося вывесіць яго, хоць за імі пільна сачылі міліцыянты.

Менскія актывісты «Маладой Беларусі» прыехалі сёньня ў Віцебск, каб падтрымаць братоў Алега і Тараса Сурганаў. Алега Сургана сёньня судзілі: яго вінавацяць у нападзе на міліцыянта падчас затрыманьня. Затрымлівалі спадара Сургана 3 верасьня, калі ён вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг каля мэдычнага ўнівэрсытэту. Яму пагражае да 6 гадоў турэмнага зьняволеньня. Сьцяг «Маладой Беларусі» быў вывешаны на знак падтрымкі Алега Сургана.

Ягонага малодшага брата, прыхільніка «Маладой Беларусі» Тараса Сургана будуць судзіць заўтра. Тараса неаднаразова затрымлівалі і каралі за ўдзел у акцыях зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Заўтра ягоныя сябры й аднадумцы зьбіраюцца на чарговы суд над актывістам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG