Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма (1994-2005) сказаў Радыё Свабода перад другім турам прэзыдэнцкіх выбараў 7 лютага, што незалежна ад таго, хто іх выйграе, ва Ўкраіне не наступіць ні палітычная, ні эканамічная стабільнасьць.

Кучма вельмі жорстка ацаніў пяцігадовы пэрыяд прэзыдэнцтва Віктара Юшчанкі:

"Чаму радавацца ўкраінцам? Калі мы па ўсіх паказальніках сярод постсавецкіх рэспублік таксама займаем апошнія месцы. Калі нас перасталі шанаваць у сьвеце! Вы ж ня будзедзе пярэчыць, што Ўкраіна стала ізгоем на міжнароднай арэне. Гэта значыць, спадзяваньні пяцігодкі былі вельмі вялікія ў людзей, "10 крокаў насустрач людзям" і шматлікія іншыя праекты, праз год у Эўрасаюзе, праз паўгоду ў НАТО... Дзе яно ўсё? Проста падманулі людзей".

Адной з найважнейшых палітычных праблемаў Украіны былы прэзыдэнт лічыць падзеньне аўтарытэту ўлады:

"...Сорамна павінна быць украінцам, што ў краіне такая сытуацыя. Няма павагі ні да адной структуры ўлады, ні да прэзыдэнта, ні да ўраду, ні да парлямэнту. І кожны цягне воз у розныя бакі — як лебедзь, рак і шчупак, замест таго, каб у адзін бок цягнуць".

Поўнасьцю інтэрвію зь Леанідам Кучмам чытайце на сайце расейскай службы Радыё Свабода.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG