Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста дапыталі па справе Сяргея Каваленкі


Сяргей Серабро

Сяргей Серабро

Рэдактар сайту “Народныя Навіны Віцебску” Сяргей Серабро мусіў распавесьці, чаму ён фатаграфаваў падзеі 7-га студзеня, калі на галоўнай гарадзкой ёлцы ў Віцебску зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг.

На допыт у абласную міліцэйскую ўправу папярэдніх расьсьледаваньняў журналіста выклікала сьледчая Аксана Муравіцкая, якая вядзе справу Сяргея Каваленкі. Яна распытвала Сяргея Серабро, чаму ён здымаў вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга і навошта зьмясьціў гэтыя фотаздымкі ў інтэрнэце.

Пра тое, што ён выкліканы ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе Сяргея Каваленкі, журналіст даведаўся толькі падчас допыту. Папярэдне яму паведамілі, што размова пойдзе пра тое, хто гаспадар аргтэхнікі, забранай у кватэры, якую ён здымае, падчас ператрусу 13 студзеня. Два сыстэмныя блёкі кампутараў і фотаапарат міліцыянты забралі ў гаспадыні кватэры — Сяргею Серабро пра ператрус нават не паведамілі.

Пра гэты факт парушэньня закону ён напісаў скаргу ў пракуратуру, і 27-га студзеня аргтэхніку вярнулі. Звонку ўсё выглядала так, нібыта яе нават не глядзелі — усе плёмбы і подпісы былі на месцы. Аднак больш дэталёвы агляд пацьвердзіў, што зьмест жорсткіх дыскаў усё ж праглядалі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG