Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У сапраўднасьці Расея небясьпечная таму, што ёй пагражае каляпс, сьцвярджае ў сваім артыкуле ў The Washington Times Айлен Бермен, віцэ-прэзыдэнт Амэрыканскай рады зьнешняй палітыкі (Вашынгтон). У апошнія гады Расея вярнулася на міжнародную арэну, але "за ўсёй геапалітычнай пыхай Крамля хаваецца тая акалічнасьць, што дзяржава, прыйшло на зьмену магутнай СССР, пагружаецца ў сьмяротны дэмаграфічны і сацыяльна-эканамічны вір", – піша аўтар.



Да сярэдзіны XXI стагодзьдзя насельніцтва РФ, магчыма, скароціцца да 100 млн. чалавек, а да 2080 г. (паводле перасьцярогаў Сяргея Міронава, сьпікэра Савета Фэдэрацыі) – да 52 млн. Для аднаўленьня насельніцтва Расеі ўзровень нараджальнасьці павінен складаць 2,1% – на справе у 2006 г. гэты паказчык быў роўны 1,4%.

Дэмаграфічны крызыс пагаршаецца яшчэ двума не менш магутнымі фактарамі – ростам нараджальнасьці сярод расейскіх мусульман і стратэгічным дысбалянсам з Кітаем, працягвае аўтар.

Да 2020 мусульмане складуць пятую частку, калі не больш, насельніцтва Расіі, а да сярэдзіны XXI стагодзьдзя – больш за палову. "Сама па сабе гэта зьява не абавязкова ёсьць праблемай, але ў апошнія гады, асабліва пасьля захопу закладнікаў і бойні ў Бэслане ў 2004 годзе, Крэмль праводзіць у адносінах да мусульманскім меншасьці ўсё больш жорсткую палітыку", – гаворыцца ў артыкуле. Гэта эксплюатуюць арганізацыі кшталту "Аль-Каіды", і таму мусульманская меншасьць адчувае сябе адасобленай, мала зьвязанай з расейскай дзяржавай у яго цяперашняй форме і не мае да яго сымпатыі.

Расеі, якая вымірае, будзе ўсё цяжэй кантраляваць, а не тое, што засяляць Далёкі Ўсход, дзе сканцэнтраваная асноўная частка прыродных рэсурсаў. Насельніцтва Кітая ў памежных раёнах ужо ў некалькі разоў перавышае насельніцтва сумежных раёнаў Расеі. "Магчыма, кітайскае кіраўніцтва паспрабуе задаволіць моцную патрэбу ў сыравіне, кінуўшы погляд на поўнач на расійскія тэрыторыі, якія некалі належылі Кітаю", – прагназуе аўтар. У будучыні Расея стане небясьпечная не сваёй сілай, а сваёй слабасьцю, мяркуе ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG