Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць “сьвінога грыпу” можна прышчапіцца. За грошы


Платная вакцынацыя супраць “сьвінога грыпу” (пандэмічны грып А/H1N1) пачалася сёньня ў Менску.


“Вакцынавацца паводле папярэдняга запісу можна ў любой паліклініцы Менску”, — паведамілі Інтэрфаксу ў гарадзкім цэнтры гігіены і эпідэміялёгіі.

Міністэрства аховы здароўя закупіла каля 1 мільёну дозаў вакцыны супраць “сьвінога” грыпу, каб вакцынаваць каля 500 тысячаў супрацоўнікаў так званых жыцьцёва важных службаў – мэдыкаў, супрацоўнікаў жыльлёва-камунальных службаў, шэрагу падразьдзяленьняў МУС і МНС.

Ад 4 студзеня ў Менску пачалася імунізацыя насельніцтва, якая адносіцца да групы рызыкі

Паводле афіцыйных дадзеных Міністэрства аховы здароўя, што сьвіны грып ў Беларусі з пачатку пэрыяду эпідэміялягічных назіраньняў лябараторна пацьверджаны ў 165 чалавек.

“За мінулы тыдзень на ВРВІ ў Менску захварэлі болей за 26 тысячаў чалавек, 156 зь іх паводле клінічных прыкметаў быў выяўлены дыягназ "грып", - паведамілі ў Менскім цэнтры гігіены і эпідэміялёгіі. - дадатак да грыпу
XS
SM
MD
LG