Лінкі ўнівэрсальнага доступу

31-га ў Расеі – як 16-га ў Беларусі


Барыс Нямцоў падчас акцыі на Трыюмфальнай плошчы ў Маскве 31-га студзеня

Барыс Нямцоў падчас акцыі на Трыюмфальнай плошчы ў Маскве 31-га студзеня

У мінулую нядзелю ў Маскве была жорстка разагнаная несанкцыянаваная акцыя апазыцыі ў абарону 31 артыкулу Канстытуцыі РФ, які гарантуе грамадзянам “права зьбірацца мірна бяз зброі, праводзіць сходы, мітынгі і дэманстрацыі, шэсьці і пікетаваньні”.


Калінінград: 12 тысяч пратэставалі супраць Пуціна





Ва ўчорашняй акцыі на Трыюмфальнай плошчы ў Маскве ўдзельнічалі прыкладна 400 чалавек, былі затрыманыя прыкладна 100 чалавек.

Мінулая акцыя такога кшталту была праведзеная 31 сьнежня 2009 году. Гледзячы па ўсім, акцыі ў апошні дзень месяца у падтрымку 31-га артыкулу Канстытуцыі РФ робяцца традыцыйнымі для расейскай апазыцыі, кшталту Дня салідарнасьці ў беларускай апазыцыі ў 16-ы дзень кожнага месяца.

Рэпартаж пра хаду акцыі

Інтэрвію з затрыманым палітыкам Барысам Нямцовым
XS
SM
MD
LG