Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Доля замежнага капіталу у беларускіх банках за 2 гады вырасла ў 3 разы


За 2008-2009 гады доля замежнага капіталу ў банкаўскім сэктары Беларусі павялічылася амаль у 3 разы і складае на 1 студзеня 2010 года 27,3%.

За 2009 год замежныя інвэстары ўнесьлі ў статутныя фонды беларускіх банкаў 45,19 млн. эўра, 97,46 млн. даляраў і 2,87 млрд. расейскіх рублёў (каля 250 млн. даляраў).

Зараз у Беларусі працуюць 32 банкі. 26 зь іх маюць замежны капітал. У бальшыні банкаў доля замежнага капіталу ў статутных фондах складае больш за 50%. Аднак у 2010 годзе, паводле прагнозаў Нацыянальнага банку, істотнага росту замежнага капіталу ў Беларускіх банках чакаць ня варта.

XS
SM
MD
LG