Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калінінград: 12 тысяч пратэставалі супраць Пуціна


У Калінінградзе 30 студзеня каля 12 тысяч чалавек узялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць павышэньня дзяржаўнай аплаты за рэгістрацыю аўтамашынаў, супраць загараджальнага мыта на іншаземныя аўтамабілі ды супраць росту тарыфаў у жыльлёва-камунальнай гаспадарцы.


31-га ў Расеі – як 16-га ў Беларусі


Тэма мытнага збору на іншамаркі, паводле карэспандэнта Свабоды, стала апошняй кропляй, якая перапоўніла чару грамадзкага цярпеньня. Шмат хто з калінінградцаў займаецца ўвозам замежных аўтамабіляў з Эўропы ў Расею, а новыя мытныя правілы сур’ёзна ўдарылі па гэтым бізнэсе.

Сярод лёзунгаў дэманстранты вылучылі таксама дамаганьні адстаўкі губернатара Калінінградзкай вобласьці і прэм’ер-міністра Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Больш пра акцыю пратэсту ў Калінінградзе чытайце на сайце расейскай службы РС.

Глядзець відэа:

XS
SM
MD
LG