Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь павялічыла тарыф на пампаваньне нафты на 11%


Разьлік тарыфаў на пампаваньне пераведзены з эўра ў расейскія рублі. Гэта замацавана пастановамі №№ 16 і 17 ад 28 студзеня 2010 году.


Адрасны тарыф на пампаваньне нафты для “Гомельтранснафта Дружба”

НапрамакЦана (рублі за тону)
Невель — Полацак17,84
Унеча — Полацак68,5
Унеча — Мазыр31,35
Невель — Полацак — Унеча15,54
Унеча — 203 км27,97


Тарыф на прыём і далейшае пампаваньне нафты ў кірунку Нямеччыны, Чэхіі, Славакіі, Польшчы, Вугоршчыны і Ўкраіны (маршрут Невель — Полацак — Высоцк) — 18,33 рубля за тону, Унеча — Броды — 63,19 рубля, Унеча — Адамава Застава — 147,13 рубля.

Пералік тарыфаў адбыўся паводле зацьверджанага мэтаду зьмяненьня тарыфаў на транспартаваньне нафты. Гэты мэтад увайшоў у пакет дакумэнтаў пра ўмовы пастаўкі ў Беларусь расейскай нафты. Дакумэнты падпісаныя 27 студзеня ў Маскве.

Раней тарыфы на пампаваньне нафты па тэрыторыі Беларусі разьлічваліся ў эўра.

У 2009 годзе праз сыстэму магістральных нафтаправодаў “Дружба” па тэрыторыі Беларусі прапампавана 79,6 мільёна тонаў нафты, што на 4,9% больш у параўнаньні з 2008-м, піша Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG