Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1лютага - суд над Алегам Сурганам, які “пакусаў міліцыянта”


Алег Сурган

Алег Сурган

У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску будзе разглядацца справа 42-гадовага Алега Сургана.

3-га верасьня Алега і яго малодшага брата Тараса Сургана міліцыянты затрымалі на прыпынку грамадзкага транспарту каля мэдычнага ўнівэрсытэту – там быў вывешаны бел-чырвона-белы-сьцяг. Тараса адпусьцілі адразу, а Алега завезьлі ў Кастрычніцкі РАУС Віцебска.

Абодва браты раней мелі крымінальныя судзімасьці. Але 35-гадовы Тарас кажа, што вырашыў распачаць іншае жыцьцё. Ён неаднаразова ўдзельнічаў у акцыях зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, за што быў пакараны.

Старэйшага брата абвінавацілі ў тым, што вывешваў нацыянальны сьцяг, упершыню. Алег Сургана кажа, што пратакол, складзены за удзел у несанкцыянаванай акцыі са сьцягам, праз некаторы час зьнік. Міліцыянты склалі яшчэ адзін. Яго зьвінавасілі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. Адзін з супрацоўнікаў МУС заявіў, што падчас затрыманьня Алег Сурган укусіў яго за палец.

Сваю віну спадар Сурган адмаўляе. Ён прайшоў мэдычнае асьведчаньне, і ў дакумэнтах зафіксавана, што яму наносілі цялесныя пашкоджаньні. Алег Сурган кажа, што міліцыянты ў пастарунку яго зьбівалі.

Разгляд ягонай справы ў судзе распачаўся яшчэ ў верасьні. Аднак суд некалькі разоў пераносілі. На сёньняшні працэс Алега Сургана прывязуць са сьледчага ізалятару – яго зьмясьцілі туды 27-га студзеня, бо кіраўніцтва Кастрычніцкага РАУС палічыла ягонае знаходжаньне на волі непажаданым.
XS
SM
MD
LG