Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя гатовая да адкрыцьця дыппрадстаўніцтва ў Менску


Пра гэта заявіў журналістам фінскі міністар замежных справаў Аляксандар Стуб, падае інтэрнэт-сайт МЗС Фінляндыі. Сустрэча міністра з прэсай была прысьвечаная пытаньням палітыкі краіны ва Ўсходняй Эўропе, Паўночным Каўказе і Цэнтральнай Азіі.

Гаворачы пра стасункі зь Беларусьсю, міністар Стуб падкрэсьліў:

"Менск усяго толькі за 800 кілямэтраў ад Хэльсінкі. Існуе вялікі эканамічны патэнцыял, і мы робім усё магчымае, каб выкарыстаць гэты патэнцыял ".

Аляксандар Стуб пры гэтым адзначыў, што яго краіна таксама імкнецца садзейнічаць разьвіцьцю дэмакратыі ў Беларусі.

"Правы чалавека ляжаць у аснове нашай зьнешняй палітыкі, і мы можам аказваць уплыў праз наш уласны прыклад", - падкрэсьліў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Фінляндыі.

Паводле ягоных словаў, перадумовы для актывізацыі двухбаковых стасункаў зьяўляюцца добрымі, тым больш, што кантакты апошнім часам павялічылася.

“Рэспубліка Беларусь мае важнае значэньнне для Фінляндыі і краінаў-суседзяў, а таму неабходная фінская прысутнасьць ў Менску”, - адзначыў міністар Стуб.
XS
SM
MD
LG