Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч расказаў пра перавагі тых, хто адбываў турэмнае пакараньне


Віктар Януковіч
Віктар Януковіч

Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны, лідэр Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч лічыць, што досьвед турэмнага зьняволеньня робіць чалавека больш адказным. Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлекампаніі «Ўкраіна».

«Вядома, гэта чалавека траўмуе, але загартоўвае й дае магчымасьць задумацца пра жыцьцё нашмат глыбей, чым у тым выпадку, калі ты гэтага ня ведаеш, або з гэтым не сутыкаешся. Кожны чалавек, які атрымлівае ў жыцьці выпрабаваньне, пакуты, набіраецца досьведу й плаціць за свае памылкі».

Акрамя гэтага, паводле слоў палітыка, такі досьвед дае магчымасьць чалавеку задумацца, як можа быць кепска, і як можа зьнянацку зьмяніцца лёс.

Януковіч таксама падкрэсьліў, што наяўнасьць досьведу турэмнага зьняволеньня прымушае чалавека ставіцца з большым спачуваньнем да іншых людзей, да якіх прыходзіць бяда.

У 1968 годзе, у падлеткавым веку, Януковіча асудзілі, ён адбываў пакараньне ў калёніі для няпоўнагадовых, а ў 1970 годзе яго асудзілі ў другі раз за нанясеньне цялесных пашкоджаньняў сярэдняй цяжкасьці.

Абедзьве судзімасьці суд скасаваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG