Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глеб Лабадзенка


Нарадзіўся ў 1986 годзе ў Менску. Скончыў Коласаўскі ліцэй і журфак БДУ. Дзясяты год працуе журналістам, столькі ж піша вершы. За мінулы год засьвяціўся як арганізатар некалькіх культурніцка-сацыяльных акцыяў — візыт Радзівілаў у Беларусь, выданьне дыску «Галасы», набыцьцё пліты для Валянціны Быкавай, усталяваньне помніка на магіле бабулі Ўладзімера Караткевіча. Апошнія ініцыятывы — беларусізацыя ўнікальнай электроннай энцыкляпэдыі беларускай архітэктуры «Глобус Беларусі», выданьне факсыміле рукапісу «Ладзьдзі Роспачы» Ўладзімера Караткевіча.

1. Навошта я пішу блог

Каб дзяліцца з аднадумцамі й неаднадумцамі цікавосткамі са свайго й навакольнага жыцьця.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Непадцэнзурнасьць, якая тым часам не павінна пераўтварацца ў хаос.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Ананімную сьмеласьць большасьці камэнтатараў.

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

XS
SM
MD
LG