Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пасяджэньні калегіі міністэрства адукацыі міністар Аляксандар Радзькоў заявіў, што праблема карупцыі ў ВНУ не вырашанае, паведамляе агенцтва БелаПАН.


“Мы пазбавіліся карупцыйных злачынстваў у часе ўступных іспытаў, але яны сышлі ў адукацыйны працэс. Даюць і бяруць”, -- сказаў міністар.

Міністар паведаміў, што ў Берасьцейскім пэдагагічным каледжы група з 50 асобаў зьбірала грошы на здачу заліку. Факты атрыманьня хабару таксама зафіксаваныя ў Беларускім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэце, Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце, Берасьцейскім унівэрсытэце, Магілёўскім унівэрсытэце, Баранавіцкім дзяржаўным унівэрсытэце і Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG