Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ можа прызнаць галадамор генацыдам


Юрыдычная камісія Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ўхваліла дапаўненьні ў праект рэзалюцыі аб голадзе ў СССР, якія прызнаюць яго генацыдам супраць украінскага народу.


Папраўкі ў рэзалюцыю “Аб масавым голадзе ў пачатку 30-ых гадоў 20-га стагодзьдзя на тэрыторыі былога СССР” былі ўнесеныя прадстаўніком Вялікабрытаніі і былі падрыхтаваныя прадстаўніком Турэччыны па выніках паездкі ва Ўкраіну, Беларусь, Казахстан і Расею.

Мяркуецца, што рэзалюцыя будзе вынесеная на разгляд дэпутатаў у красавіку.

13 студзеня г.г. Апэляцыйны суд г. Кіева вырашыў, што бальшавіцкія кіраўнікі вінаватыя ў арганізацыі у 1932-1933 гг. масавага голаду у Украіне. Суд прызнаў, што Сталін, Молатаў, Кагановіч, Постышаў, Касіёр, Чубар і Хатаевіч зьдзейсьнілі злачынства генацыду, прадугледжанае Крымінальным кодэксам Украіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG