Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вернік Міхайлаў на добрым рахунку ў ваенкамаце


Іван Міхайлаў

Іван Міхайлаў

Скончылася першае паседжаньне суда Менскага раёну ў справе верніка Івана Міхайлава, якога абвінавачваюць ва ўхіленьні ад вайсковай службы. Івана арыштавалі 20 сьнежня мінулага году і ён ад таго часу знаходзіцца ў Жодзінскім СІЗА.



Міхайлаў тлумачыў, што прасіў з-за сваіх веравызнаньняў (ён вернік габрэйска-мэсіянскай суполкі) даць яму магчымасьць прайсьці службу ў рэзэрве. У ваенкамаце гэта паабяцалі, але літаральна ў апошні момант хлопцу загадалі зьявіцца дзеля праходжаньня тэрміновай вайсковай службы. У выніку ён сышоў з ваенкамату, пасьля чаго быў затрыманы ў Салігорску, дзе знаходзіўся па працы.

У судзе высьветлілася, што Іван Міхайлаў – хлопец са шматдзетнай сям’і і дапамагае бацькам у цяжкім матэрыяльным становішчы. Бацькі на гэты момант з сямі дзяцей выхоўваюць пяцёра. Сярод іх ёсьць як школьнікі, так і тыя, хто вучыцца ў ВНУ на платнай аснове.

Сьведкі, якіх запрасілі з месца працы, а таксама з ваенкамату, вельмі станоўча характарызавалі Івана Міхайлава. Казалі, што ён ніколі ня быў заўважаны ў нейкіх, нават дробязных, негатыўных учынках, што ён вельмі добразычлівы, працалюбівы.

Маці Івана, у сваю чаргу, выказала перакананасьць, што ў дзяржаве надзвычай патрэбы закон аб альтэрнатыўнай службе, таму што такіх выпадкаў будзе ўсё больш і больш. І ўсе яны будуць тычыцца маладых людзей, якія зьяўляюцца чальцамі рэлігійных суполак.

Судзьдзя абвясьціў перапынак для панядзелка.
XS
SM
MD
LG