Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Эўрапейская кааліцыя” заклікае пільнаваць генэралаў


Каардынацыйны камітэт “Эўрапейскай кааліцыі” зьвярнуўся да ўладаў Беларусі з заклікам “спыніць сабатаваньне” пагадненьняў з Літвой і Польшчай аб спрошчаным перасячэньні мяжы жыхарамі памежных рэгіёнаў і нарэшце падпісаць гэтыя пагадненьні.


У заяве, прынамсі, адзначаецца: “Мы упэўнены, што пашырэньне кантактаў грамадзян Беларусі з жыхарамі суседніх краінаў патрэбны ня толькі ім самім. Разьвіцьцё такіх кантактаў дасьць моцны штуршок разьвіцьцю памежных рэгіёнаў Беларусі, будзе садзейнічаць разьвіцьцю іх інфраструктуры і стварэньню новых працоўных месцаў.

Асабліва недарэчнымі выглядаюць спробы перашкодзіць замежным кантактам простых беларусаў на тле ўжо традыцыйных уцёкаў вышэйшых кіраўнікоў сілавых структураў – носьбітаў галоўных дзяржаўных таямніцаў, у суседнюю дзяржаву адразу пасьля іх адстаўкі са сваіх пасадаў. Такая “традыцыя” сьведчыць аб заганнай кадравай палітыцы кіроўнага рэжыму, калі на ключавыя для нацыянальнай бясьпекі пасады прызначаюцца не патрыёты Беларусі, а “людзі без Радзімы”, якія свой імпэт скіроўваюць супраць тых, хто сапраўды любіць нашу Бацькаўшчыну, а згубіўшы сваю пасаду, уцякаюць у іншыя краіны».

«Эўрапейская кааліцыя» заклікае ўлады Беларусі не перашкаджаць кантактам паміж простымі людзьмі, а замест гэтага лепей падбіраць і добра пільнаваць сваіх генэралаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG