Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля Лібіі Жадобін едзе ў Расею. Літва пачакае?


Юры Жадобін

Юры Жадобін

Міністар абароны Беларусі Юрый Жадобін выправіўся з візытам у Расейскую Фэдэрацыю. У Маскве кіраўнік абароннага ведамства сустрэнецца са сваім расейскім калегам Анатолем Сердзюковым і, як паведамілі ў прэсавай службе Мінабароны, абмяркуе “стан і пэрспэктывы разьвіцьця супрацоўніцтва двух краінаў ў галіне абароны”.

Досыць нядаўна прызначаны міністрам абароны Жадобін пачаў дзейнасьць на новай пасадзе з актыўнага наладжваньня міжнародных стасункаў. Пры канцы мінулага году генэрал быў з візытам у Лібіі, дзе яго прымаў лідэр Лібійскай Джамахірыі Муамар Кадафі. Экспэрты ў гэтым зьвязку жартуюць, што Жадобін тады пераблытаў папросту адрасы.

У сьнежні 2009 году ў інтэрвію беларускім журналістам міністар абароны Літвы Раса Юкнявічэне сказала, што накіравала асабістае запрашэньне беларускаму калегу наведаць з візытам суседнюю краіну. Аднак замест Літвы Жадобін нечакана адляцеў у Лібію.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG