Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Бардаўскі хрысьціянскі гіт” прасьпявалі ў сядзібе Партыі БНФ


28 студзеня ў Менску прэзэнтавалі музычную складанку “Бардаўскі хрысьціянскі хіт”. Вольных месцаў на імпрэзе не было.

На складанцы запісаныя песьні Тацьцяны Беланогай, Андрэя Плясанава, Марыі Новікавай, Алесі Ўнукоўскай, Алеся Наркевіча, Андрэя Бананава, Касі Камоцкай, Алеся Камоцкага. Усяго — 25 кампазыцыяў.

Амаль усе барды выканалі свае песьні на імпрэзе.

Музыка Андрэй Плясанаў: “У мяне ёсьць песьні, у якіх я не сьпяваю пра Бога канкрэтна, а ёсьць успамін пра Бога, пра тое, што ёсьць лёс, якім ты павінен несьці свой крыж па жыцьці. І таму я з задавальненьнем згадзіўся і з задавальненьнем прыняў удзел. Прагучыць песьня “Шукальнікі сэнсу” і прагучыць песьня, якая называецца “Люстэрка лёсу”. У ёй акурат усё пра тое, што крыж, які ты нясеш усё жыцьцё, — гэта крыж, які дадзены табе Богам. Людзі павінны пра гэта думаць, людзі павінны гэта чуць, людзі павінны пра гэта сьпяваць. І гэта актуальна будзе да тае пары, пакуль існуе зямля і пакуль існуе Бог“.

“Бардаўскі хрысьціянскі гіт” — гэта пяты па ліку дыск у музычнай сэрыі. На ім свае песьні выконваюць барды, які раней не сьпявалі на хрысьціянскія тэмы.

Адна з наведніц канцэрту Аўгіньня Багінская кажа: “Я заўсёды наведваю беларускія канцэрты, дзе можна пачуць сапраўдную беларускую музыку. Па-першае, мы ж чуем патрыятычную музыку. У мяне ёсьць і дзеці, і ўнукі. І я хачу, каб мае дзеці і ўнукі жылі ў нармальнай краіне, а ня так, як я выхоўвалася, як перакаці-поле — бяз мовы, без павагі да культуры, без гісторыі. І таму, слухаючы гэтыя
Сутнасьць гэтага дыску і гэтай сэрыі — “Беларускі хрысціянскі гіт” — у тым, каб з аднаго боку беларусізаваць хрысьціянскія асяродкі, асабліва пратэстанцкія.
патрыятычныя песьні, людзі вучацца любіць сваю краіну, любіць і шанаваць сваю мову”.

Адна з аўтарак праекту Валерыя Чарноморцава кажа, што асноўная мэта складанкі — беларусізацыя хрысьціянскіх асяродкаў, а таксама папулярызацыя хрысьціянскіх каштоўнасьцяў у беларускім грамадзтве:

“Сутнасьць гэтага дыску і гэтай сэрыі — “Беларускі хрысціянскі гіт” — у тым, каб з аднаго боку беларусізаваць хрысьціянскія асяродкі, асабліва пратэстанцкія. І з другога боку — прынесьці хрысьціянскія каштоўнасьці ў беларускія культурніцкія асяродкі, у беларускае грамадзтва. І вось гэта нам удаецца. У тым ліку часам бывае адкрыцьцё для хрысьціянаў розных канфэсій, калі яны чуюць сьпевы іншых канфэсіяў. Для нас гэта таксама вельмі важна”.

Першапачаткова плянавалася правесьці імпрэзу ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены, але напярэдадні арганізатарам паведамілі, што ў касьцёл патэлефанавалі зь Менгарвыканкаму і запатрабавалі адмяніць прэзэнтацыю дыска.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG