Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місія МВФ, якая будзе працаваць у Менску з 3 па 16 лютага, вывучыць пытаньне аб уплыве на эканоміку Беларусі новых умоў паставак і транзыту нафты.

Пра гэта паведаміла сталы прадстаўнік МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна, перадае БелаПАН.

Галоўнай мэтай місіі стане ацэнка выкананьня беларускім урадам праграмы, якая падтрымліваецца крэдытам stand-by у памеры 3,52 мільярда даляраў. Экспэрты фонду таксама правядуць кансультацыі па разьвіцьці беларускай эканомікі за мінулы год і пэрспэктывах на будучае.

Місія плянуе сустрэнецца з прадстаўнікамі ўраду, Нацбанку, міністэрстваў эканомікі і фінансаў. Па выніках працы МВФ прыме рашэньне адносна выдзяленьня афіцыйнаму Менску чарговай, пятай траншы крэдыту на 700 мільёнаў даляраў.

Нагадаем, 27 студзеня кіраўнік Нацбанку Беларусі Пётар Пракаповіч заявіў, што новыя ўмовы паставак расейскай нафты пацягнуць за сабой дадатковыя валютныя выдаткі, што ставіць задачу дадатковага прыцягненьня зьнешніх рэсурсаў, у тым ліку ад МВФ.
XS
SM
MD
LG