Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менскай абласной выбарчай камісіі прадстаўленыя 2 партыі


Сфармаваная Менская абласная выбарчая камісія на мясцовыя выбары. З партый у яе склад увайшлі праўладныя камуністы і лібэрал-дэмакраты.

У склад камісіі ўвайшлі 13 чалавек, у тым ліку 6 прадстаўнікоў палітычных партый і грамадзкіх арганізацый (прадстаўнікі «Белай Русі», БРСМ, Беларускага саюзу жанчын, вэтэранаў вайны ў Аўганістане, Камуністычнай партыі Беларусі, Лібэральна-дэмакратычнай партыі).

У складзе абласной камісіі 2 чалавекі зь ліку дзяржаўных служачых, няма судзьдзяў, пракурорскіх работнікаў, кіраўнікоў выканаўчых органаў, – паведамляе БЕЛТА.
XS
SM
MD
LG