Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BISS: у Беларусі назіраецца тармажэньне палітычнай лібэралізацыі


Віталь Сіліцкі, кіраўнік BISS
Віталь Сіліцкі, кіраўнік BISS

Экспэрты зарэгістраванага ў Вільні Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) адзначаюць, што ў другой палове 2009 года ў краіне "адбывалася некаторае тармажэньне працэсаў, якія раней ацэньваліся як лібэралізацыя".

Больш за тое, зьявіліся прыкметы таго, што лібэралізацыя можа і наагул завершыцца. Гэта і пляны беларускіх уладаў па ўсталяваньні кантролю за інтэрнэтам, прызначэньне міністрам інфармацыі Алега Праляскоўскага. Да захадаў, якія ацэньваюцца як адыход ад палітыкі лібэралізацыі, аналітыкі BISS адносяць праявы новых форм ціску на апанэнтаў, выкраданьне і вываз моладзевых лідэраў, запалохваньне, арышты ўдзельнікаў пікетаў.

Экспэрты BISS адзначаюць і "аслабленьне "культурнай вайны" паміж уладай і грамадзянскай супольнасьцю".

Пра ўсё гэта ішла гаворка на прэзэнтацыі першай справаздачы з сэрыі штоквартальных маніторынгаў BISS-Trends.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG