Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмены ў выбарчым заканадаўстве пашырылі магчымасьці палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў у фармаваньні выбарчых камісіяў. Цяпер ім даецца ня менш за адну траціну месцаў у складзе камісіяў.

Як партыі і аб’яднаньні скарысталіся новымі магчымасьцямі? З гэтым пытаньнем карэспандэнт “Свабоды” зьвярнуўся да сакратара Цэнтарвыбаркаму Мікалая Лазавіка:

“Як паказваюць лічбы, новыя магчымасьці не ўсімі выкарыстаны. Калі паглядзець працэнт прадстаўнікоў палітычных партыяў, якіх накіравалі ў тэрытарыяльныя камісіі, то ён складае толькі 1,1. Пры агульнай колькасьці вылучэнцаў 13106 чалавек палітычныя партыі накіравалі толькі 149.

Больш актыўна ўдзельнічаюць у фармаваньні тэрытарыяльных камісіяў грамадзкія аб’яднаньні. У агульнай колькасьці вылучаных яны займаюць 31,7%, то бок яны накіравалі 4151 вылучэнца”.

Што тычыцца зьвестак пра фармаваньне тэрытарыяльных камісіяў, то, паводле Мікалая Лазавіка, яны будуць вядомы ў ЦВК у панядзелак 1 лютага.
XS
SM
MD
LG