Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Злотнікаў: Добрая міна пры кепскай гульні


Леанід Злотнікаў
Леанід Злотнікаў

Эканаміст Леанід Злотнікаў сказаў, што падпісаньне нафтавых пагадненьняў азначае, што Беларусь страціць 2,5-3 мільярды даляраў.


Нагадаем, першы віцэ-прэм'ер Уладзімер Сямашка заявіў, маўляў, удалося дамовіцца пра ўмовы, блізкія да 2009 года, таму бюджэтныя страты будуць не такімі вялікімі. Л.Злотнікаў назваў гэтыя заявы “добрай мінай пры кепскай гульні”.

“Гэта азначае, што паменшыцца наш унутраны валавы прадукт на 4-5% за кошт гэтага фактару”.

Паводле Л.Злотнікава, “Расея дамаглася ўсяго, чаго яна жадала ў гэтым выпадку”.

Адносна заяваў аб тым, што нафтавыя кампаніі змогуць перапрацоўваць расейскую нафту на беларускіх НПЗ, а потым пастаўляць нафтапрадукты ў Расею, спадар Злотнікаў сказаў:

“Гэта азначае, што гэтыя нафтапрадукты ня пойдуць праз беларускую мяжу і, наогул, будзе іншы ўлік і адлічэньне ад мыта ў бюджэты краін Мытнага саюзу. Павінны быць новыя ўмовы. Але, калі па старому лічыць, то гэта азначае, што Беларусь можа не атрымаць адлічэньня ў свой бюджэт ад кошту экспартаваных нафтапрадуктаў, як было гэта раней. І гэта страты для Беларусі. І калі гэтыя нафтапрадукты будуць вывезены ў Расею, то Беларусь атрымае толькі за перапрацоўку гэтай нафты і не атрымае прыбытку ад продажу нафтапрадуктаў у Беларусі ці за мяжой”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG