Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 студзеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.




УПАДЗЕ СЬНЕГ...


...і падзьме вецер. Але стане цяплей: -19 — -11 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Прэзэнтацыя дыска бардаўскіх песьняў "Бардаўскі хрысьціянскі хіт" на сядзібе партыі БНФ. Менск, 18.30.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Лёндане адбываецца міжнародная канфэрэнцыя аб урэгуляваньні сытуацыі ў Аўганістане.

У Жэнэве пачынаецца новы раўнд перамоваў паміж Расеяй і Грузіяй.

У Маскве пачынаецца двухдзённы форум, прысьвечаны нацыянальнай інфармацыйнай бясьпецы.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1588 кароль Польшчы і вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Жыгімонт ІІІ Ваза зацьвердзіў ІІІ Статут ВКЛ.

У 1889 нарадзіўся Язэп Мамонька, беларускі нацыянальны дзеяч. Мамонька быў адным з арганізатараў і дэлегатаў 1-га Ўсебеларускага зьезду ў Менску ў 1917, належаў да Прэзыдыі Рады БНР. Падчас 2-й Усебеларускай канфэрэнцыі ў Бэрліне ў 1925 выступіў супраць роспуску ўраду БНР. Арыштаваны ў 1928 падчас прыезду ў СССР і засуджаны на 10 гадоў лягероў. У 1937 засуджаны "тройкай" НКУС на сьмерць і расстраляны.

У 2002, у веку 94 гадоў, памерла швэдзкая дзіцячая пісьменьніца Астрыд Ліндгрэн, аўтарка вядомых ва ўсім сьвеце кніжак пра дзяцей зь Бюлербю, Піпі Доўгую Панчоху, Карльсана-з-Даху ды Братоў Львінае Сэрца.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Патрыярх Кірыл зьменіць царкву?".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Я пішу кніжкі так, як я хацела б іх бачыць, калі б была дзіцём. Я пішу для дзіцяці ўва мне", — Астрыд Ліндгрэн.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG