Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі варта радавацца карыесу


Ці можна ўзрадавацца карыесу? Безумоўна, адкажуць вам мэдыкі, якія займаюцца прафіляктыкай паталёгіі дзяснаў -- калі гэта будзе адзінай кепскай навіной, якая абрынецца на вас у іх кабінэце пасьля праверкі поласьці рота.


З карыесам калі і ня ўсё проста, то хаця б збольшага ясна. Рэгулярна чысьціце зубы, палашчыце рот фторыстай вадой, абмяжоўвайце колькасьць прыёмаў ежы і піце меней салодкіх напояў, не забываючыся пацешыць вашага дантыста візытам двойчы на год. Калі гэта і ня цалкам пазбавіць вас зубнога болю, то, найверагодней, проста абмяжуе вашыя праблемы гадзінным спатканьнем з бормашынай. Зь дзяснамі – інакш. Захворваньне на парадантоз ці рак поласьці рота пазбавіла многіх ня толькі ўсіх зубоў дашчэнту, але і жыцьця.

Парадантоз – найбольш распаўсюджаная прычына страты зубоў у дарослых. Прычым ён ня толькі зьнішчае тканіну, якая мацуе косьць да дзяснаў. Праявы парадантозу падазрона набліжаныя да сымптомаў сардэчных хваробаў. Назіраньні наводзяць мэдыкаў на думку, што гэтая бактэрыяльная інфэкцыя можа стаць прычынай інфаркту, перавандраваўшы з рота ў сэрца праз крывяныя судзіны.

Што да раку поласьці рота, то сумневаў наконт яго сьмертаноснасьці, на жаль, няма. З 34 тысяч выяўляных штогод у сьвеце выпадкаў амаль чвэрць канчаецца сьмяротным зыходам. 75% пацярпелых грашаць тымі ж заганамі, якія прычыняюцца і да іншых анкалягічных хваробаў: інтэнсіўным курэньнем ці празьмерным наляганьнем на моцныя напоі. Але і апалягеты здаровага ладу жыцьця не застрахаваныя ад ліха. Навукоўцы лічаць, што прычынай інфэкцыі можа служыць так званы вірус чалавечай папілёмы, які перадаецца полавым шляхам – праз аральны сэкс.

На сёньняшні дзень фактычна адзінай зброяй супраць сьмяротных выпадкаў ад захворваньня дзяснаў зьяўляецца раньняя дыягностыка і прафіляктыка. Першай прыкметай раку можа быць маленькі чырвоны ці белы фурункул у поласьці рота. Тэхналёгіі больш раньняй дыягностыкі – пакуль яшчэ ў стадыі тэставаньня. Таму пасыл ад дантыстаў недвухсэнсоўны. Дагляд рота павінен сягаць далей за клопат аб прыгажосьці ўсьмешкі. Наступствы нядбайнасьці – нежартоўныя. Кожную гадзіну недзе ў сьвеце памірае чарговая ахвяра аральных паталёгіяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG