Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Форум грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства: што далей?


“Форум грамадзянскай супольнасьці: актуальныя працэсы, бліжэйшыя задачы, мэханізмы грамадзянскага кантролю”, - сваё бачаньне пэрспэктываў прэзэнтуюць у Менску 29 студзеня ў часе круглага стала беларускія экспэрты.

Нагодай для абмеркаваньня стала паседжаньне Каардынацыйнага камітэту (Steering Committee) Форума ГС 21-23 студзеня 2010 году ў Брусэлі. Там гаварылі пра эфэктыўнасьць стасункаў грамадзянскай супольнасьці са структурамі “Ўсходняга партнэрства”.

У часе круглага стала ў Менску таксама прэзэнтуюць стратэгію разьвіцьця і ўдасканаленьня працы беларускай грамадзянскай супольнасьці і Форуму грамадзянскай супольнасьці, якія прадставяць экспэрты Агенцтва гуманітарных тэхналёгій і Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS).

Да ўдзелу ў абмеркаваньні запрасілі дэлегатаў Форуму, экспэртаў у сфэры палітыкі і міжнародных адносін, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, зацікаўленых прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў і дзяржаўных грамадзкіх аб'яднаньняў, прадстаўнікоў эўрапейскіх структураў. Маюць выступіць Вольга Стужынская, Офіс за дэмакратычную Беларусь (Брусэль), Віталь Сіліцкі і Дзяніс Мельянцоў, BISS, Улад Вялічка, Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», Сяргей Мацкевіч, Асамблея НДА.

XS
SM
MD
LG