Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Брусэлі адбылася сустрэча Бюро Эўранэста, на якой абмяркоўваўся фармат удзелу шасьці краін "Усходняга партнэрства" ў Парлямэнцкай асамблеі "Эўразьвяз - Усходняе суседзтва" (EURONEST PA, EU-Neighborhood East Parliamentary Assembly).

Эўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі сказаў Свабодзе, што ў Эўранэст запросяць па 10 дэпутатаў з Армэніі, Азэрбайджану, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны, а зь Беларусі 10 назіральнікаў ад апазыцыйных сілаў і ад грамадзянскай супольнасьці.

Спадар Сарыюш-Вольскі дадаў, што пакуль у Беларусі ня будзе дэмакратычна выбранага і міжнародна прызнанага парлямэнту, у Эўрапарлямэнце Беларусь будуць прадстаўляць толькі назіральнікі.
Яцэк Сарыюш-Вольскі

Эўрадэпутат таксама паведаміў, што Эўрапарлямэнт мае намер выслаць місію ў Беларусь, хутчэй за ўсё ў лютым, каб вызначыць склад групы назіральнікаў, якая будзе прадстаўляць Беларусь у Эўранэсьце.

Наконт таго, паводле якіх правілаў сфармуецца згаданая група беларускіх назіральнікаў у Эўранесьце, Сарыюш-Вольскі сказаў наступнае:

"Агульна кажучы, ідэя ў нас такая, каб запрасіць па адным прадстаўніку зь пяці апазыцыйных партыяў — камуністаў, сацыял-дэмакратаў, кансэрватараў, лібэралаў і хрысьціянскіх дэмакратаў — ды пяць прадстаўнікоў грамадзкіх рухаў, такіх як Рух за Свабоду, незалежныя журналісты, незалежныя прафсаюзы, рэлігійныя меншасьці, нацыянальныя меншасьці. Гэта папярэдняя канцэпцыя, якая будзе абмяркоўвацца падчас працы місіі Эўрапарлямэнту ў Беларусі".

Першае паседжаньне Парлямэнцкай асамблеі "Эўразьвяз-Усходняе суседзтва" прызначана на 24 сакавіка.

Аляксей Янукевіч
Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч называе рашэньне Эўрапарлямэнту запрасіць у Эўранэст толькі апазыцыю цалкам слушным. На яго думку, супрацоўніцтва ў «Эўранэсьце» прадстаўнікоў апазыцыйных сілаў і грамадзянскай супольнасьці магчымае ў самых розных галінах. Чытаць далей...

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG