Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: абласная выбарчая камісія — без прадстаўнікоў апазыцыі


У магілёўскую абласную камісію апазыцыйныя палітычныя партыі вылучылі трох сваіх прадстаўнікоў. Ад руху “БНФ — Адраджэньне” — Пятра Мігурскага, ад абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” — Валерыя Беразіенку і ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі — Уладзімера Парфёнава.

Вёў сумеснае паседжаньне аблвыканкаму і прэзыдыюму аблсавету, на якім зацьвярджалі склад выбарчай камісіі, кіраўнік абласной выканаўчай вэртыкалі Пётар Руднік. Прысутнічалі і прадстаўнікі апазыцыі: намесьнік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў, старшыня абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” Валеры Беразіенка й кіраўнік абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Шанцаў.

Рыгор Кастусёў
“Было паведамлена, што ў камісію вылучаюцца 25 чалавек. Камісію зацьвердзілі ў складзе 13 чалавек. Беразіенку не ўключылі, бо, паводле чыноўнікаў, яму 70 гадоў і ён ня справіцца з абавязкамі. Мігурскага не ўключылі, бо ён, паводле чыноўнікаў, на мінулых выбарах учыніў дэмарш у шклоўскай акруговай камісіі і яго за гэта выключылі. Што да Парфёнава, то сказалі, што ён нідзе не працуе, даглядае дзіця-інваліда і з абавязкамі ў камісіі ня справіцца”, паведаміў пра паседжаньне Рыгор Кастусёў.

Як кажа палітык, улада ня хоча бачыць у мясцовых саветах дэпутатаў ад апазыцыі, таму й не зацьвердзіла іх прадстаўнікоў у выбарчых камісіях. Якімі будуць дзеяньні апазыцыйных сілаў у адказ на рашэньне ўлады, будзе вырашана пазьней.

Пётар Мігурскі ў час выбараў у Палату прадстаўнікоў выявіў спробы сфальшаваць выніковыя пратаколы зь дзьвюх участковых камісіяў. На знак пратэсту ён выйшаў са складу раённай камісіі й паскардзіўся ў пракуратуру й Цэнтральную выбарчую камісію. Выяўленыя факты парушэньня ён паведаміў сродкам масавай інфармацыі.

Валер Беразіенка таксама мае досьвед працы ў раённых выбарчых камісіях. На мінулых выбарах ён таксама пісаў скаргі ў Цэнтральную выбарчую камісію.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG