Лінкі ўнівэрсальнага доступу

27 студзеня аб пачатку сваёй прэзыдэнцкай кампаніі афіцыйна абвясьціў палітык Алесь Міхалевіч. Гэта першы беларускі апазыцыянэр, які кінуў выклік дзеючаму прэзыдэнту краіны.


Стартавала кампанія нетрадыцыйна — у Менскім плянэтарыі, што ў сталічным парку імя Горкага. Запрошаныя палітыкі, журналісты, грамадзкасьць выслухалі лекцыю пра плянэту Зямля ды іншыя плянэты Сонечнай сыстэмы, палюбаваліся мапай зорнага неба. Але ўласна прэзэнтацыю кампаніі давялося праводзіць у іншым месцы — у кавярні паблізу.

Пакуль ні чальцоў каманды, ні праграмы Алесь Міхалевіч не прадставіў — да выбараў яшчэ больш за год. Але запэўніў, што ў яго камандзе будуць толькі прафэсіяналы і што кампанія будзе праводзіцца выключна з прыцягненьнем беларускіх грошай, што будзе яе істотнай адметнасьцю.

Алесь Міхалевіч нарадзіўся ў 1975 годзе. Скончыў БДУ па спэцыяльнасьці “паліталёгія”, праходзіў стажыроўкі ў Варшаве і Оксфардзе. Быў заснавальнікам Задзіночаньня беларускіх студэнтаў, доўгі час знаходзіўся ў Партыі БНФ. Быў дэпутатам Пухавіцкага райсавету. Жанаты, мае дзьвюх дачок.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG