Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самая высокая інфляцыя ў 2009 годзе – ва Ўкраіне, Беларусі і Расеі


Паводле статыстычных органаў Расеі (“Росстат”), якія грунтуюцца на зьвестках “Eurostat”, самая высокая інфляцыя ў Эўропе ў 2009 годзе была ва Ўкраіне, Беларусі і Расеі.


Ва Ўкраіне інфляцыя склала 12,3%, у Беларусі 10,1%, у Расеі 8,8%.

У сьнежні 2009 году сярод эўрапейскіх краінаў розьнічныя цэны вырасьлі найболей у Беларусі (1,3%) і ва Ўкраіне (0,9%). Найбольш цэны зьнізіліся ў Нідэрляндах (0,7%).
XS
SM
MD
LG