Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўтра раніцай актывіст руху “За свабоду” Алег Пронскі павінен зьявіцца ў Мастоўскі раённы ваенкамат. Яго забіраюць служыць у войска. Пасьля заканчэньня летась Гарадзенскага аграрнага ўнівэрсытэту ён працаваў у СВК імя Адама Міцкевіча ў Мастоўскім раёне.


Рэгіянальны каардынатар руху “За свабоду” на Гарадзеншчыне Алесь Зарамбюк зазначае: учора ён перадаў у Гарадзенскі аблвыканкам сьпіс з чатырнаццаці сябраў Руху для ўключэньня іх у абласную выбарчую камісію, сярод іх быў і Алег Пронскі. Апроч таго, Алег меўся балятавацца ў Гарадзенскі абласны і ў Мастоўскі раённы саветы. Сьпіс быў здадзены, а неўзабаве Алегу Пронскаму патэлефанаваў з ваенкамату маёр Рэміз. Бяз позвы Алег адмовіўся зьявіцца ў ваенкамат, але сёньня яго даставілі туды і ўручылі позву.

Летась Алега Пронскага, тады яшчэ студэнта 5-га курсу, спрабавалі вэрбаваць супрацоўнікі КДБ, але хлопец адмовіўся. Пра гэта паведамляла наша радыё.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG