Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Саўчанка ўвайшоў у гісторыю Гарадзеншчыны, як вельмі змрочная постаць"


Андрэй Пачобут

Андрэй Пачобут

Кіраўніка гарадзенскай "вэртыкалі" Ўладзімера Саўчанку звольнілі з пасады паводле ўласнай заявы. Як паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі, адстаўка старшыні Гарадзенскага аблвыканкама зьвязаная са станам здароўя Саўчанкі, які папрасіў “перавесьці яго на працу зь меншым аб’ёмам задач”. Уладзімера Саўчанку прыслалі ў Гарадзенскі аблвыканкам першым намесьнікам старшыні з Магілёўшчыны. Кіраваць аблвыканкамам ён стаў пасьля сьмерці яго старшыні, Аляксандра Дубка, на пачатку 2001 году.


Пра зьмены ў гарадзенскім кіраўніцтве ў праграме "Начная Свабода" выказаўся адзін з кіраўнікоў Саюзу палякаў, які не прызнаецца ўладамі, журналіст польскай “Gazety Wyborczej” Андрэй Пачобут.

Соўсь: "У Горадні напэўна ўжо многія даведаліся пра адстаўку Ўладзімера Саўчанкі. Якая першая рэакцыя, збольшага?"

Пачобут: "Калі казаць пра прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, пра незалежных журналістаў, то безумоўна ўсе гэтыя людзі цешацца, бо спадар Саўчанка ўвайшоў у гісторыю Гарадзеншчыны, як вельмі змрочная, цёмная постаць. З гэтым чалавекам зьвязаныя рэпрэсіі ў дачыненьні да незалежных СМІ, да грамадзкіх арганізацый. Гэта кіраўнік, які да непазнаньня зьмяніў і можна сказаць зьнявечыў цэнтар Горадні. Я думаю таму людзі не хавалі, што яны цешацца, што гэты чалавек больш ня будзе кіраваць Гарадзеншчынай.

Калі казаць пра асяродзьдзе чыноўнікаў, то там пэўная разгубленасьць. Рэч у тым, што гэтая адстаўка была вельмі нечаканая, нягледзячы на тое, што на працягу апоўніх сямі гадоў прынамсі два-тры разы ў год у горадзе зьяўляліся чуткі, што Саўчанка вось-вось будзе зьняты з пасады. У залежнасьці ад таго, што адбывалася ў горадзе казалі, што ён пойдзе на павышэньне або на паніжэньне. Гэтыя чуткі ніколі ня спрўджваліся, таму зьдзіўленьне вельмі моцнае. У аблвыканкаме кіраўнікі нават адмянялі сустрэчы, якія былі прызначаныя на аўторак, была поўная разгубленасьць".


слухаць гутарку цалкам:


  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG