Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафтавыя перамовы ў Маскве працягнуцца 27 студзеня


У Маскве працягваюцца беларуска-расейскія перамовы аб умовах пастаўкі нафты ў Беларусь у 2010 годзе, якія пачаліся 25 студзеня. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка, расейскі бок прадстаўляюць віцэ-прэм’ер Ігар Сечын і міністар энэргетыкі Сяргей Шматко.

Пасьля перамоваў сёньняшняга дня крыніца ў расейскім урадзе, блізкая да перамоваў, адзначыла:

«Паводле нашых адчуваньняў, ёсьць усе шанцы падпісаць двухбаковы дакумэнт, калі беларускі бок выявіць большую гнуткасьць у пытаньні тарыфаў на пампаваньне нафты. Яны зрабілі шэраг новых прапаноў па зьмяненьні аб’ёму спажываньня нафты, зрабілі шэраг прапаноў, якія тычацца давальніцкага рэжыму. І заўтра перамовы будуць працягнутыя. І, я думаю, нейкае паразуменьне з абодвух бакоў будзе».
XS
SM
MD
LG