Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне — першая ахвяра моцных маразоў. У Буда-Кашалёўскім раённым шпіталі сканала 61-гадовая жыхарка пасёлку Даліна.

Яе знайшлі ў нецьвярозым стане, паўзамерзлай на вуліцы мясцовыя жыхары. Лекары канстатавалі «агульнае замярзаньне 3-4 ступені».

Паводле інфармацыі абласной управы аховы здароўя, за мінулы тыдзень у мэдычныя ўстановы рэгіёну з прычыны пераахалоджваньня зьвярнуліся 22 дарослыя й адно дзіця. У іх былі абмарожаныя ў лёгкай ступені кісьці рук, вушы, нос альбо ступні ног.

Пацярпелыя, як правіла, доўгі час былі на марозе бяз руху. Цяпер яны мусяць праходзіць курс амбуляторнага лячэньня.

А ўсяго ад пачатку зімы па мэдычную дапамогу з-за абмарожваньня зьвярнулася больш як 100 жыхароў рэгіёну, у тым ліку чацьвёра дзяцей.
XS
SM
MD
LG