Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

31 сьнежня ў Гомелі плянаваўся выбух


Паводле начальніка ўправы ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму Фёдара Балёйкі, 31 сьнежня ў Гомелі група зламысьнікаў плянавала ўчыніць тэрарыстычны акт — выбух.

«Усе яны арыштаваныя — гэта шэсьць чалавек. Трое з Бабруйску. У адной з кватэраў і на лецішчы мы знайшлі вялікую колькасьць кампанэнтаў выбуховых рэчываў. Гэта справа вымагала спэцыяльнай падрыхтоўкі і спэцыяльнага абсталяваньня. Павінна была быць халадзільная нейкая яшчэ ўстаноўка, бо там жа лілі траціл, выкарыстоўвалі розныя мэдычныя прэпараты», — цытуюць афіцыйныя крыніцы Фёдара Балейку.

Паводле міліцыянта, цяпер у справе вядзецца сьледзтва.
XS
SM
MD
LG