Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магчымасьць пераносу адміністрацыйнага цэнтру Менскага раёну са сталіцы ў Заслаўе разглядаюць у Менскім аблвыканкаме.


“Так, такое пытаньне прапрацоўваем. На нашу думку, перанос адміністрацыйнага цэнтру Менскага раёну ў Заслаўе палепшыць кіраваньне раёнам і паспрыяе разьвіцьцю старажытнага беларускага гораду. Рашэньне мае права прыняць абласны савет, але каб зрабіць такі перанос, патрэбныя немалыя грошы, якія цяпер шукаюць”, — паведамілі “Свабодзе” ў аблвыканкаме”.

Сярод іншых рэфарматарскіх плянаў менскай абласной адміністрацыі — надаць Заслаўю і Смалявічам статус гарадоў-спадарожнікаў Менску, а таксама пракласьці чыгунку да Лагойску.
XS
SM
MD
LG