Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як уратаваць скуру?


Падтрымліваць скуру здаровай на працягу дзесяцігодзьдзяў рэальна – піша “The New York Times”. Дэрматолягі нагадваюць пра даступныя і танныя спосабы прадухіліць старэньне скуры, зьяўленьне маршчынаў ды страту калягену.


Паводле прафэсара ўнівэрсытэту ў Рочэстэры, дэрматоляга і псыхіятра Францыска Таўска, нэрвовае напружаньне, стрэс могуць адмоўна паўплываць на скуру, бо робяць яе больш успрымальнай для ультрафіялетавага выпраменьваньня. А гэта падвышае рызыку раку.

Некаторыя апошнія дасьледаваньні паказалі, што антыаксыданты таксама абараняюць скуру ад шкоднага ўзьдзеяньня сонечных промняў. Доктар Эмі Дэрык з Ілінойсу раіць выкарыстоўваць вітаміны C і Е ў выглядзе сыроваткі.

Прафэсар клінічнай дэрматалёгіі мэдычнай школы Ельскага ўнівэрсытэту Джэфры Доўвэр раіць сваім пацыентам рупіцца пра скуру штодня. У прыватнасьці, у сонечныя дні штораніцы выкарыстоўваць адпаведны крэм, асабліва калі ён ўтрымлівае рэтыноіды. Аднак сваю работу для амалоджваньня скуры рэтыноідныя прэпараты робяць даволі павольна. “Не спадзявайцеся, што за адну ноч вы выправіце эфэкт, атрыманы ад знаходжаньня на пляжы цягам трыццаці гадоў”, – кажа прафэсар Доўвэр.

Тым ня менш сыстэматычнае выкарыстаньне рэтыноідаў можа стымуляваць новы каляген, зьменшыць памер цёмных плямаў і выраўнаваць колер скуры, кажа Брус Кац, прафэсар Сынайскай школы мэдыцыны. “Гэта няшмат, але гэта нешта”, – лічыць прафэсар.

І апошняе – у часе санцапёку, асабліва на пляжы, дэрматолягі раяць надзяваць шырокія капелюшы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG