Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэя Бандарэнку перавялі ў менскі ізалятар


Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка

Актывіста АГП Андрэя Бандарэнку перавялі з Бабруйскай калёніі ў менскі сьледчы ізалятар, дзе ён будзе чакаць паўторнага працэсу па сваёй справе.


Пра гэта “Свабодзе” паведаміў адвакат прадпрымальніка Зьміцер Лаеўскі:

“Сёньня, магчыма, я яго наведаю, і тады буду ведаць падрабязнасьці”.

15 сьнежня Менскі гарадзкі суд адмяніў прысуд Першамайскага раённага суду Менска па справе Андрэя Бандарэнкі і адправіў яе на паўторны разгляд.

Новы працэс мае пачацца 1 лютага ў тым жа Першамайскім судзе. Між тым з канца лістапада Андрэя Бандарэнку трымалі ў Бабруйскай калёніі як асуджанага і за гэты час тройчы адпраўлялі ў карцэр, паколькі прадпрымальнік не прызнаваў сябе вінаватым і не падпісваў абавязацельства “стаць на шлях выпраўленьня”.

Паводле адмененага прысуду Першамайскага суду Андрэй Бандарэнка быў пакараны 7 гадамі зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці за крадзеж грошай у фірмы-заказчыка. Сваёй віны прадпрымальнік не прызнаваў і тлумачыў перасьлед помстай за удзел у парлямэнцкіх выбарах 2008 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG