Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БТ прадэманстравала чарговы прапагандысцкі фільм


У фільме БТ “Тэхналёгія правакацый”, які прымусілі глядзець салдат, адмяніўшы ім вечаровы адбой, было сказана, што ў інтэрнэт-прасторы беларускія апазыцыянэры рыхтуюць розныя правакацыі.


Пры гэтым паказалі кадры двухгадовай даўніны зь некаторых моладзевых акцый і маладафронтаўца Арцёма Дубскага. Аўтары заявілі, што хлопец зьняволены на два гады за тое, што асіповіцкую штаб-кватэру “Маладога фронту” пераўтварыў у прытон, а сам нападпітку трапіў у міліцыю. Паводле вэрсіі аўтараў, Арцём зьбег ва Ўкраіну, каб пазьбегнуць пакараньня, і за гэта яму далі два гады турмы.

Наконт Тацяны Шапуцькі, якую адлічылі з БДУ за ўдзел у грамадзянскім форуме “Усходняе партнэрства” ў Бруселі, было сказана, што яна сама ў сваёй тлумачальнай напісала, што “сьвядома пайшла на парушэньне правілаў унутранага распарадку”.

Аўтары фільму казалі пра правакацыі, якія рыхтуе каманда людзей за кампутарам, прыводзячы як прыклад віртуальныя гульні. Пры гэтым гледачам дэманстравалі інтэрнэт-сайты “Свабоды”, “Народнай Волі” і “Эўрапейскага радыё”.

У анонсах казалі пра сьвіны грып у Мазыры, і Вінцук Вячорка вырашыў паглядзець фільм, улічваючы, што трам служыць ягоны сын.

Пасьля прагляду фільму ён сказаў: “Шчыра кажучы, я чакаў нейкага прагрэсу пасьля “азаронкаўскага” пэрыяду. А тут была дэманстрацыя нейкіх інтэрнэт-гульняў. Глядач нічога так і не зразумее пра што, увогуле, гэты фільм”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG