Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маўлуд Чавушаглу спадзяецца, што статус Беларусі ў ПАРЭ будзе адноўлены


Новы старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Маўлуд Чавушаглу спадзяецца, што ў 2010 годзе Нацыянальнаму сходу Беларусі будзе вернуты статус адмысловага запрошанага ў ПАРЭ.


“Беларусь — гэта адзіная краіна на эўрапейскім кантынэнце, якая не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы”, — заявіў Чавушаглу.

Маўлуда Чавушаглу (Турцыя) абралі старшынёй Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы 25 студзеня 2010 году.

У чэрвені 2009 ПАРЭ прыняла рэзалюцыі пра вяртаньне Нацыянальнаму сходу статусу адмыслова запрошанага ў асамблеі пры ўмове, што Беларусь увядзе мараторый на сьмяротнае пакараньне.

Даведка БелаПАНу: Маўлуд Чавушаглу нарадзіўся 5 лютага 1968 г. У ПАРЭ — ад 2003 году. Ад 2007 году — старшыня турэцкай дэлегацыі ў ПАРЭ і адначасова намесьнік старшыні асамблеі. Уваходзіць у групу “Эўрапейскіх дэмакратаў”.
XS
SM
MD
LG