Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Каліта: "Ад “навалы з Усходу” сёньняшняе войска наўрад ці абароніць"


Алесь Каліта

Алесь Каліта

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з моладзевым актывістам Алесем Калітом. 23 студзеня былы старшыня "Моладзі БНФ" дэмабілізаваўся з войска, у якім служыў зь ліпеня 2008 году.


АДКАЗЫ АЛЕСЯ КАЛІТЫ ТУТ.

У войску 24-гадовы Алесь быў самы старэйшы з усіх салдатаў. Спачатку ён трапіў у 15-ю брыгаду войскаў супрацьпаветранай абароны, што ў Фаніпалі.

Нарадзіўся Алесь Каліта 1 траўня 1984 году ў вёсцы Кулікоўка Слаўгарадзкага раёну. У пачатковую школу пайшоў у вёсцы Мачаўка Бярэзінскага раёну. Потым ягоныя бацькі пераехалі ў вёску Пашкава пад Магілёвам. Там Алесь скончыў 9-годку і паступіў у Магілёўскі політэхнічны тэхнікум. Быў адлічаны з трэцяга курсу. Алесь паведаміў “Свабодзе”, што прычынай стала актыўная палітычная дзейнасьць. Ён казаў, што быў сябрам руху “Зубр”.

Алесь прыехаў у Менск і працягнуў навучаньне ў менскім Тэхнікуме бізнэсу і права. Атрымаў дыплём па спэцыяльнасьці “правазнаўства”.

Стаў сябрам Партыі БНФ. Працаваў падчас выбарчай кампаніі ў камандзе Вінцука Вячоркі. Быў старшынём "Моладзі БНФ".
XS
SM
MD
LG